ГУО "Староборисовская средняя школа Борисовского района"
телефон: 8 0177 79-20-45
email: staroborisovschool@rooborisov.by
222130 Минская область, Борисовский район, а/г. Старо-Борисов, ул. Ленина, 17

З 19 па 23 верасня 2022 года ва ўстанове адукацыі праводзіцца Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

23.09.2022
З 19 па 23 верасня 2022 года ва ўстанове адукацыі праводзіцца Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Родная мова… Матчына мова… Так ласкава і шаноўна называем мы сваю беларускую мову. Родная мова – гэта характар народа, яго памяць, гісторыя, яго розум і вопыт. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням.

Працэс авалодання мовай – гэта не толькi перадача ведаў, уменняў, навыкаў, а перш за ўсё выхаванне. Выхаванне душы.

         З 19 па 23 верасня 2022 года ва ўстанове адукацыі праводзіцца Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” У рамках Тыдня арганізавана шэраг разнастайных і цікавых мерапрыемстваў для вучняў усіх класаў.

Павысіць камунiкатыўную кампетэнтнасць па пытаннях валодання беларускай мовай, сфармiраваць каштоўнасныя адносiны да яе, жаданне размаўляць на роднай мове, развiваць цiкавасць да нацыянальнай культуры, актывiзаваць i ўзбагаціць слоўнiк - галоўныя задачы мерапрыемстваў. Яны накіраваны на выхаванне паважлівых адносін да беларускай мовы і культуры, фарміраванне любові да сваёй Радзімы, выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму.

Вынiк мерапрыемстваў - добры настрой i вялікі зарад станоўчых эмоцый і ўражанняў.    

Любіце, шануйце, паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей!

Са святам роднай мовы, сябры!

Версия сайта для слабовидящих